#

Аб гурце

«TESTAMENTUM TERRAE» - гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003г. Першапачаткова меў назву “TESTEMENT”. Стваральнік  і кіраўнік гурта ­–  майстар народных інструментаў Юрась Панкевіч. Склад гурта– 6 чалавек. Назва гурта перакладаецца з латыні як «Запавет зямлі».
У рэпертуары гурта – беларускія народныя танцы й гульні, балады й рэкруцкія песьні, а таксама папулярныя мелодыі Сярэднявечча. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клюбамі Беларусі й Еўропы, з музэямі й навуковымі цэнтрамі, з майстрамі старадаўніх музычных інтструментаў, з гуртамі народнай, прыдворнай, духоўнай і гарадской старадаўняй музыкі, з асобнымі выканаўцамі на старадаўніх музычных інструментах. Музыка гурта дазваляе аднавіць гучаньне забытых інструментаў.
Гурт прымаe ўдзел у фестывалях сярэднявечнай культуры (“Лідскі  Замак ” (2005), “Лошыцкі фэст” (2005, 2006), “Русборг ”(2006), “Рубеж ”(2005, 2006), “Грунвальд” (2006,2009,2010),”Брама Палестыны” (2008, 2009) ,”Меч Храма” (2010), “Краіна Мрій” (2010), “Парк Киïвська Русь”, ”Бітва нацый” (2010) і інш.), музычных фестывалях і конкурсах (“Легенды восені“ (2005) “Конкурс маладых выканаўцаў  сярэднявечнай музыкі ў гонар каралевы Боны»(2005)”, “Pre party jazz Koktebel”), а таксама стаў пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў сярэднявечнай музыкі «У гонар каралевы Боны 2006»), арганізуе ўласныя танцавальныя вечарыны ў клюбах горада.